You are viewing [info]salihorsk's journal

Теперь я есть и на Sports.ru

  • Sep. 30th, 2011 at 7:32 PM

Теперь меня можно найти и на Sports.ru - ведущем российском спортивном сайте: http://www.sports.ru/profile/126024780/

http://vkontakte.ru/note6763010_11421604
  • 1 comment
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

:)

  • Jun. 21st, 2011 at 12:02 AM

З твітэра Павел Горбач , усьміхнула:Когда-то один раз в недалёком детстве в мой команде Ч?Г?К? @ivan_shyla и Рыгор Астапеня танцевали после каждого отвеченного вопроса.
Теперь *Рыгор Астапеня и @ivan_shyla в Польше, а я тут в полной жопе и в БГУ. Вывод: надо было танцевать.
Так что надо читать руслит, курить Данхилл за 8тыс и потихоньку выруливать из ануса в направлении допуска к сессии. И, блеать, танцевать!

http://vkontakte.ru/note6763010_11142066
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Падпісваюся!

  • Apr. 13th, 2011 at 7:23 AM

Originally posted by [info]fotaczka at Падпісваюся!

Улады ўзялі чарговага закладніка - гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Як мінімум бліжэйшыя два месяцы ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.

Супраць журналіста заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую "Газету выборчу".




У справе аб абразе фігуруюць наступныя артыкулы:

- у жж Анджэя [info]poczobut  - "Дзякуй усім..."
- на Партызане - "Время закручивать гайки"
- у "Газэце выборчай" - "Так кіруе Лукашэнка", "У Беларусі выбары без выбара", "Кажыце мне Бацька", "Лукашэнка: так, фальшаваў выбары", "Свабода па-беларуску: пакаяўся, так выйшаў?", "Перадвыбарчы папулізм па-беларуску", "Так пужае беларускі КДБ" і інш

Я выказваю салідарнасць са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя "злачынствы", таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе.

  • 2 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Міхалевіч

  • Feb. 28th, 2011 at 6:55 PM

Прызнаньне Міхалевіча ў катаваньнях - гэта Учынак. Ад пачатку было відавочна, што большасьць вызваленых ненатуральна абмінае любыя спробы распавесьці пра ўмовы ўтрыманьня і сьледзтва. Здавалася, што за кожным чарговым вызваленьнем нешта стаіць, не абавязкова, канешне, пагадненьні аб супрацы.
Зрэшты, казалі да Міхалевіча пра пагрозы толькі расейцы,ужо седзячы на лаве падсудных. Ці маладафронтавец Лобаў. Але, тое, што агучыў Алесь, шакуе. І гэта моцны ўдар па рэжыму і, мяркую, зьвязвае рукі супрацоўнікам КДБ.
Варта апавесьці і Віталю Рымашэўскаму пра тэскт запіскі, а не назваць гэта "часткай сьледзтва" (Бо якога? дзе апісваецца роля такіх запісак") і паўтараць пра маральнасьць усіх учынкаў, сказаць і Дзьмітрыеву пра заяву на БТ (бо тлумачэньне, маўляй, міліцыя нам дапамагла, бо там былі невядома хто..гэта трэш)
Час для астатніх. Перакананы, яшчэ ёсьць пра што сказаць.Нават ведаю, ёсьць падобныя выпадкі і ня толькі з тымі людзьмі, што знаходзяцца за кратамі. І ня думаю, што маўчаць на волі лепей і гэта чымсьці дапаможа. Ня можна гуляць па правілах, калі іх няма.
Ня можна, зрэшты і патрабаваць. Але,праглядаючы дэбатыі выступы, бачу мужных людзей, якія кажуць пра перамогу і зьмены. Зьмены не атрымаліся, а перамагчы можна хаця б маральна - то бок, ісьці да канца і быць прынцыповым, калі абяцаў дзесяткам тысяч людзей тую прынцыповасьць.
  • 1 comment
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Рэйтынгі

  • Feb. 21st, 2011 at 5:26 PM

Адзін з прадметаў, якія маю ў гэтым сэмэстры - падставы эканомікі. Сёньня глядзелі розныя рэйтынгі. Польшчы займае розныя месцы - ад 31 да 52.Усё гэта камэнтуецца выкладчыкам. Я, натуральна, на Беларусь глядзеў болей. Дык у адным зь іх, апынуналася яна на 155-м месцы, ажно. Цікава, а ў Беларусі як адбываецца працэс азнаямленьня са станам нашай эканомікі і ці адбываецца наогул. Як камэнтуюць такія дасягненьні айчыннага эканамічнага цуду?:)
  • 29 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Пра фільмы

  • Feb. 20th, 2011 at 5:33 PM

Рэдка зараз праглядаю фільм цалкам.Перамотваю,выключаю.Раней была касета з жахлівым перакладам і трэба было глядзець.Ці ў праграме тэлевізыйнай нешта трапіла цікавае, дык справы адкаладаць можна было і дадому бегчы. Цяпер ня тое, хуткасны інтэрнэт і амаль бясконцая колькасьць старых-новых фільмаў. Цікава, што апошнія ,якія ад пачатку да канка былі прагледжаны, як правіла, дзесяцігадовай даўніны і ячшэ старэйшыя.
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

У абарону "Аўтарадыё"

  • Jan. 14th, 2011 at 1:45 PM

"Малады Фронт" заклікае да салідарнасьці з адзінай беларускай свабоднай радыёстанцыяй, рашэньне пра закрыцьцё якой прыняла ўчора Рэспубліканская камісія па тэлебачаньні й радыёвяшчаньні. Нас пазбавілі права слухаць жывую нацыянальную музыку!

Мы заклікаем Вас паўдзельнічаць у дыстанцыйнай адзінкавай акцыі "Сто крокаў да свабоды!"

У пятніцу кожны з Вас вывешвае на сваім пад'езьдзе, у ліфце, на працоўным месцы - дзе заўгодна - плякат з допісамі "Я салідарны з Аўтарадыё", "Вярніце Аўтарадыё!" й г.д.

Мэта: удзел ня менш за сто чалавек у акцыі.

Фотаздымкі ці проста допісы пра свой удзел у акцыі дасылайце на скрыню press.mfront@gmail.com і на іншыя незалежныя сайты.

Распаўсюджвайце інфармацыю пра акцыю сярод сваіх знаёмых, раскідвайце па сайтах і сацыяльных сетках!

Вялікія справы складаюцца з маленькіх учынкаў кожнага з нас.

Зрабі СВОЙ крок да свабоды!
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Nov. 5th, 2010

  • 12:39 AM

[info]insurhent  зьвярнуўся да беларусаў і распавёў пра сабатаж у дзяржаўны СМІ, падставы ўдзячнасьці да прэзыдэнта і заклікаў да штурма! 
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Новыя кампаніі

  • Jul. 6th, 2010 at 12:48 PM




Цягам апошняга тыдня распачалі 2 новыя кампаніі:"Наша армія" і "Эўрапэйская адукацыя". Далучайцеся, крытыкуйце.
  • 2 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link


Перадвыбарчая праграма Аляксея Валабуева
Вынік нашай працы і асноўная надзея:). З гэтым, праўда, крыху скарочаным, тэкстам, абыйдзем кожную кватэру выбарчай акругі. Покуль не надрукавалі, буду рады пачуць заўвагі.
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link