Рашэньне Маладога Фронту спарадзіла дыскусыі ў інтэрнэт-супольнасьці, камэнтары палітыкаў,кулюарныя размовы. Кагосьці гэтае рашэньне зьдзіўляе, хтосьці ўспрымае яго як выклік, юнацтва ці высоўвае вар'яцкія здагадкі пра датычанасьці спэцслужбаў і антынезалежніцкіх сілаў.
Рашэньне абгрунтавана насамперш маральнымі каштоўнасьцямі.Гэта ня толькі тычыцца партыі камуністаў, але нежаданьне быць хаўрусьнікамі палітычных маргіналаў, які вядуць гульні па-за грамадзтвам, выкарыстоўваючы слова "аб'яднаныя" у сваіх карысных мэтах.
Відавочна, што рашэньне прынята са спзьненьнем, бо пасьля выбарчае кампаніі,калі кааліцыя была дзеяздольнай, сёньняшні стан рэчаў сьведчыць, што АДС існую выключна як абвэатура для напісаньня праектаў і наданьня статусу і палітычнай вагі пэўнаму колу асобаў.
Мясцовыя кааліцыі фактычна не існуюць, палітычная рада не прымае рашэньняў. Прапанаваная заходнімі фундатарамі схема сустаршынства відавочна непразрыстая, нежыцьцяздольная і выкарыстоўваецца выключна як магчымасьць пазьбегнуць адказнасьці лідуючаму складу АДС.
Лідары АДС ужо пасьпелі пракамэнтаваць рашэньне нашае арганізацыі. Рыторыка пра нежаданьне маладафронтаўцаў супрацоўнічаць з усімі палітычнымі сілам, зацікаўленымі ў пераменах-пустыя словы, бо супраца можа быць там, дзе ёсьць дзеяньне.
Сытуацыя, дзе фармальна большасьць дэмакратычна-арыентаваных арганізацыяў аб'яднаны выгодна сустаршыням, якія, як складаецца ўражаньне, наўпрост не зацікаўлены ў зьмене існага стану рэчаў.
Тая сытуацыя, якая склалася ў палітычных партыях, рухах і АДС агулам дазваляе сьмела сьцьвярджаць пра іхную маргінальнасьць. Я не маю намер перабольшваць магчымасьці МФ, аднак, нашае рашэньне гэта нежаданьне жыць у палітычным гетта, пэрспэктыва для разьвіця, якой мы пастараемся скарыстацца.
А што тычыцца партыі камуністаў, іхнага адмежаваньня ад гістарычнай спадчыны іхнгым папярэднікаў-пустыя словы. Прысутнасьць Калякіна на "беларускім тыдні" у Эўрапарлямэнце-чарговая спроба "засьвяціцца", як аднаму зь лідараў дэмакратычных сілаў і рэчаіснасьць сьведчыць пра слушнасьць маіх словаў: камуністы ніколі не ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы Дня Волі, як і не ўдзельінічаюць сёлета. А пра пакаяньне, пра прынамсі прызнаньне гаварыць сёньня не даводзіцца, бо большасьць сябраў камуністычнай партыі падзяляюць ідэалягічныя догмы іхных папярэднікаў.
Наконт Партыі БНФ, як ідэйнага паплечніка.Безумоўна, ёсьць сябры гэтай арганізацыі, якія насамрэч аддана і сумленна працуюць на карысьць адраджэнскай справы. Аднак, значная частка пераўтварылася ў кіраўнікоў рознага ўзроўню і займаецца "адпрацоўкай" заходніх грошаў,адмежаваўшыся ад актыўнае дзейнасьці, пераўтварыўшыся ў прыклады амаральнасьці ў беларускай палітыцы.
Малады Фронт зьвяртаўся да Партыі БНФ з просьбаю прадаставіць нам памяшканьне, для правядзеньня Сойму. Кіраўніцтва Партыі пагадзілася, на платных умовах.Аднак, пасьля размовы з супрацоўнікамі "антынезалежніцкіх" сілаў, адмовіла.Я не зьбіраюся рабіць нейкія высновы, тым ня менш, дадам, што дэмакратычныя прафсаюзы без ваганьняў прадаставілі памяшканьне.
Рашэньне пра выхад магло б нанесьці шкоду, калі АДС, як і лідары, былі вядомы грамадзтву, ці прынамсі, спрабавалі зь ім кантактаваць. І для нас гэта пытаньне маральнае.
Калякін,ягоная партыя ды АДС ня ёсьць для нас ворагамі, праблемамі. Мы маем уласнае бачыньне нашае дзейнасьці, у адрозьненьні ад старэйшых таварышаў.
Не маючы голаса, уплыву мы ня можам уплываць цяпер на рашэньні дэмакратычнага руху.Не кажучы пра іх выканьне(раю паглядзець плян па сьвяткаваньню ўгодкаў БНР, значную частку мерапрыемстваў праігнаравалі) У такой сытуацыі, мы будзем прымаць іх самастойна.
Я упэўнены, агульнай справе гэта не нашкодзіць.
Мы прыкладзем усё намаганьні, каб пераўтварыць МФ у агульнанацыянальны рух моладзі, самастойны, уплывовы і зьядноўваючы нацыянальныя сілы.
А наконт "сама-піяру"-27 сакавіка ў Полацку адбудзецца судовы працэсс. Гэтым разам судзяць маладафронтаўку Касю Салаўёву. Спадзяюся, з крытыкамі мы зможам там пабачыцца.

Comments
толькі 2 заўвагі
наконт грошай - у мф (з-за некаторых асобаў) нашмат горшая рэпутацыя, чым напрыклад у БНФ. і калі здаецца, што партыі з жыру бесяцца, то ў нас - у Фронце - у Жлобіне ліквідуецца арганізацыя, бо няма чым плаціць за офіс 80 эўра ў месяц.
наконт залі - наколькі памятаю, адмовілі, бо быў рамонт (рашэньне прымалася адказн сакратаром Лабковічам). запытай у Насты, мфаўцы ледзь не штодня зьбіраюцца на сядзібе па розных нагодах без аніякіх пытаньняў. выссана з пальца.
З.Ы. Віншую з намінаваньнем на прэмію БНФ
насамрэч гэта сьмешна. як і сьмешныя заявы, маўляў, параіліся з антынезалежніцкімі сіламі
Што цікава, у эколагау (а ахова прыроды таксама палітыка), тая ж самая сітуацыя.
Вось, спрабуем зьмяніць і растурхаць людзей ды тусовкі, якія спяць, але "зялены" народ крыудзіцца, патрабуе МАРУДНАЙ эвалюцыі…
http://bp21.livejournal.com/4985.ht
http://bp21.livejournal.com/5250.ht
А адкуль такіе зьвесткі?